Падарожжа ў мясціны жыцця класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа

31.05.2022

Падарожжы, падарожжы…

Мы зноў адпраўляемся ў дарогу.

27 мая калектыў вучняў і настаўнікаў наведаў мясціны жыцця класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа,140-годдзе якога адзначаецца ў лістападзе. Экскурсія пачалася на радзіме класіка ў мястэчку Акінчыцы, дзе Канстанцін Міцкевіч з’явіўся на свет. Затым быў пераезд у літаратурна-мемарыяльны комплекс “Смольня”, былая сядзіба родных паэта, якая размешчана на маляўнічым беразе Нёмана сярод стогадовых дубоў і ліп, яшчэ высаджаных самім паэтам. Гэтая частка экскурсіі завершылася ў мястэчку Мікалаеўшчына.

Далей быў пераезд ў сталіцу нашай рэспублікі-горад Мінск. Абзорная частка экскурсіі завершылася ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ раз дзеці і настаўнікі дакрануліся да гісторыі нашага народа, да яго гістарычнай памяці.

Уражаныя і стомленыя, мы вярнуліся ў Віцебск. Але падарожжы па родным краі будуць працягвацца.

Да новых сустрэч!