Выязное пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г.Віцебска

01.11.2023

1 лістапада 2023 года дзяржаўнай ўстановай адукацыі “Сярэдняя школа № 14 г.Віцебска” было арганiзавана выязное пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г.Віцебска, якое адбылося ў форме адукацыйнай экскурсіі “Віцебшчына літаратурная” па маршруце Віцебск – Ушачы –
Віцебск, у межах якой адбылося наведванне г.Ушачы, месца пахавання Рыгора Барадуліна, музея-сядзібы Васіля Быкава (в. Бычкі), мемарыяльнага комплексу “Прарыў”.
Настаўнікам удалося дакрануцца да літаратурных каштоўнасцей Ушаччыны праз гістарычнае мінулае, яшчэ раз падкрэсліць неабходнасць фарміравання асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры ў вучняў на розных ступенях навучання праз разнастайныя формы і метады работы.